Сёлета ў канцы мая ў Оршы будзе адкрыты Лядовы палац.Праз праблемы з фінансаваннем аб’ект будуецца ўжо пяты год. Закончыць будаўніцтва ўдасца дзякуючы дапамозе Беларускай чыгункі, якія выдзеліла дадатковыя $20 мільёнаў.
Арэна будзе змяшчаць 3 500 месцаў. Гэта будзе трэці па змяшчальнасці лядовы палац у краіне, пасля«Мінск-Арэны» і бабруйскага палаца.
Апроч хакейных матчаў, у ім плануецца праводзіць канцэрты.
Агулам жа ў Беларусі, па дадзеных Белстата,
на пачатак 2013 года налічвалася 31 «спартыўнае збудаванне са штучным ільдом».





