Прэзідэнт Польшчы Браніслаў Камароўскі запэўніў прэзідэнта Украіны Віктара Януковіча, што польскія ўлады не будуць удзельнічаць у газавых праектах Расійскай Федэрацыі, якія ствараюць пагрозу інтарэсам Украіны.
Пра гэта польскаму інфармацыйнаму агенцтву РАР паведаміў міністр канцылярыі прэзідэнта Польшчы Ярамір Сакалоўскі са спасылкай на размову кіраўнікоў дзяржаў, якая адбылася 7 красавіка.
«Прэзідэнт Камароўскі запэўніў прэзідэнта Украіны, што польскі бок не будзе прымаць ніякіх крокаў у газавым супрацоўніцтве з Расіяй, якія б стваралі пагрозу інтарэсам Украіны», — сказаў Сакалоўскі. Польскі чыноўнік адзначыў, што газавая тэма была адной з тых, якія абмяркоўвалі кіраўнікі дзяржаў, разам з памілаваннем былога міністра ўнутраных спраў Украіны Юрыя Луцэнкі. РАР удакладняе, што размова пра газ адбылася ў кантэксце падпісанага 4 красавіка мемарандума паміж расійскім «Газпромам» і
Раней ўплывовая польская Gazeta Wyborcza адзначала, што Варшава павінна быць стрыманай у газавым супрацоўніцтве з Расіяй у рамках прапанаванага Масквой праекта газаправода з Беларусі праз Польшчу ў Славакію ў абыход Украіны. Выданне падкрэслівала, што польскі ўрад павінен растлумачыць факт падпісання мемарандума з Расіяй па гэтым газаправодзе, а таксама інфармавала, што мемарандум тычыцца не будаўніцтва газаправода
Нагадаем, раней «Газпром» афіцыйна прапанаваў Польшчы вярнуцца да праекта





