36-гадовы мужчына быў частым госцем гульнёвага клуба. Адзін раз ён падышоў да касіра і кажа: «Я паспрачаўся з сябрам, што выйграў вялікую суму. Дай мне ўсе грошы, што маеш у касе. Я толькі пакажу сябру, выйграю тое, на што паспрачаўся, і адразу вярну назад». Легкаверны касір і аддаў грошы. А махляр пайшоў, і больш яго не бачылі.

За сваю наіўнасць касір страціў працу, яму таксама прыйшлося кампенсаваць 9 мільёнаў. А гулец прагуляў некалькі тыдняў, але папаў у рукі міліцыі.

Зараз ён можа трапіць у турму на 4 гады.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?