КНДР папярэдзіла замежнікаў, якія жывуць або адпачываюць у Паўднёвай Карэі, пра неабходнасць задумацца аб эвакуацыі з краіны ў аўторак на выпадак пачатку вайны, паведамляе Цэнтральнае тэлеграфнае агенцтва Паўночнай Карэі (ЦТАК).
«Мы не жадаем зла замежнікам у Паўднёвай Карэі ў выпадку вайны», — паведамляе ЦТАК са спасылкай на прадстаўніка паўночнакарэйскага
Раней Пхеньян папярэджваў замежных дыпламатаў, што пасля 10 красавіка не зможа гарантаваць ім бяспеку.
Сітуацыя на Карэйскім паўвостраве абвастрылася ў сакавіку, калі ўлады КНДР выступілі з шэрагам жорсткіх заяў, не выключаючы магчымасці прымянення ядзернай зброі.
Улады Японіі размясцілі ў Токіа комплексы супрацьпаветранай абароны ў якасці страхоўкі на выпадак пачатку вайны.
Сярод іншых навін: у аўторак паўночнакарэйскія рабочыя спынілі працу ў супольнай эканамічнай зоне Кэсон.





