Прэстыжны міжнародны інстытут Monde Selection уганараваў залатымі ўзнагародамі за высокую якасць прадукцыі адразу два гатункі піва «Аліварыя». Вынікі конкурсу былі абвешчаныя 5 красавіка ў Брусэлі, паведамляе прэс-служба бровара. Высокія ацэнкі прафесійнай супольнасці атрымалі піва «Аліварыя Экстра» i «Аліварыя Залатое".
Monde Selection - гэта міжнародны дэгустацыйны конкурс, які праходзіць у Бельгіі з 1961 года. За ім ужо замацавалася неафіцыйную назву «Нобелеўская прэмія за харчовыя прадукты».