На фота - Маргарэт Тэтчэр і беларускі біскуп Часлаў Сіповіч.
Апостальскі візітатар для
«Беларусы яе нармальна ўспрымалі. Яна сустракалася з біскупам Сіповічам, старшынёй Згуртавання беларусаў Вялікабрытаніі Янкам Міхалюком.Шкада, што іх няма ўжо ў жывых, каб расказалі. Яны болей за мяне цікавіліся палітыкай».
«Наша Ніва»: Гэта былі сустрэчы з прадстаўнікамі розных дыяспар?
АН: Неабавязкова. Пры розных аказіях.
Яна ж была дэпутаткай парламента ад нашай, «беларускай» акругі Фінчлі (у гэтым раёне Лондана размяшчаецца Беларуская грэка-каталіцкая царква і Бібліятэка імя Францішка Скарыны - НН). Таму сустракалася нават як з выбарцамі. Тут для дэпутатаў гэта важна. Гэта нармальная рэч.А па Фінчлі Тэтчэр абіралі так часта, як Лукашэнку ў Беларусі (смяецца).
«НН»: А беларусы за яе галасавалі?
АН: Ой, не ведаю.
«НН»: А што адносна яе пазіцыі ў дачыненні Савецкага Саюза, вас яна задавальняла?
АН: Тэтчэр была моцнай антыкамуністкай. Толькі калі да ўлады прыйшоў Гарбачоў, то яна спрабавала жыць з ім у згодзе. Тут яна была вельмі падобная да амерыканскага прэзідэнта Рэйгана.
«НН»: А англічане як успрымалі Тэтчэр як чалавека і палітыка?
АН:
Як чалавек, то яна мела вялікую сілу волі. Адна з найвыбітнейшых асобаў новай гісторыі.А вось лейбарыстам яе палітыка не падабалася, асабліва ў пытаннях прыватызацыі.





