Баранэса Маргарэт Тэтчэр памерла раніцай у панядзелак, ад інсульту.
Яна была бескампраміснай праціўніцай Савецкага Саюза і камунізму. І яна стала сведкам падзення Імперыі зла.У незалежнасці Беларусі ёсць часцінка і яе заслугі.
Тэтчэр нарадзілася ў 1925 годзе, была прэм’
«Быў час, калі зашмат людзей разважала так: «У мяне праблема, значыць, дзяржава павінна рашыць яе».Або так: «У мяне ёсць праблема, значыць мне трэба грант на яе вырашэнне». І яны ўсе перакладалі свае праблемы на грамадства. А хто такі грамадства? Ёсць мужчыны і жанчыны, ёсць сем’і. А дзяржава можа дзейнічаць толькі праз людзей, і людзі найперш павінны вырашаць свае праблемы самі, а пасля памагаць суседзям у вырашэнні іх пытанняў, і выконваць свае абавязкі, бо жыццё — гэта ўзаемнасць. А то людзі былі занадта прызвычаеныя, што нехта абавязаны ім, а не тое, што абавязаныя яны», — сказала Тэтчэр у 1987 годзе.





