Як паведаміў начальнік Івацэвіцкага раённага аддзела Следчага камітэта Вадзім Лішко, 7 красавіка прыкладна ў 7.00 у пятлі мёртвага сына знайшла маці ў гаспадарчай пабудове ў двары дома.

Загінулы вучыўся ў адным з каледжаў Гродзенскай вобласці. На выхадныя ён прыехаў у вёску дамоў, дзе жыў з маці. Паводле слоў жанчыны, калі яна клалася спаць, сын сядзеў за камп'ютарам. Раніцай, выявіўшы, што сына няма дома, яна пачала яго шукаць і знайшла павешаным.

Івацэвіцкі раённы аддзел Следчага камітэта ўстанаўлівае акалічнасці і матывы, якія схілілі юнака звесці рахункі з жыццём.

У 2002 годзе бацька юнака скончыў жыццё самагубствам праз павешанне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?