Аляксандр Лукашэнка і малодшы яго сын Коля наведалі матч кваліфікацыі гандбольнага чэмпіянату Еўропы — 2014 Беларусь — Румынія, што прайшоў сёння ў Мінску.

Як і ў сераду, беларусы перамаглі, гэтым разам з лікам 31:25.

Група 6: Ісландыя — 6 (3 гульні), Беларусь — 5 (4 гульні), Славенія — 3 (3), Румыния — 0 (4).

Сёння вечарам гуляюць Ісландыя і Славенія.

Беларусам засталося правесці дзве гульні: 12 ці 13 чэрвеня дома з Ісландыяй і 16 чэрвеня ў гасцях са Славеніяй.

На чэмпіянат Еўропы трапляюць дзве каманды з групы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0