Калі вы даўно марылі разгрузіць шафу і паліцы ад непатрэбных рэчаў (асабліва пасля чарговага візіту ў акропалісы-озасы), вам — у «Калі ласка!». Заадно дапаможаце бяздомнікам, сіротам ды бедным сем’ям.

«Калі ласка» — першая ў нашай краіне дабрачынная крама, ці чарыцішоп, па-хіпстарскі.

Ганна Леванкова (злева) і Вольга Качура рыхтуюцца да адкрыцця крамы. Фота Аксаны Рудовіч.

Ганна Леванкова (злева) і Вольга Качура рыхтуюцца да адкрыцця крамы. Фота Аксаны Рудовіч.

Алеся Пчолка, каардынатар праекта «Калі ласка».

Алеся Пчолка, каардынатар праекта «Калі ласка».

А так выглядала крама ў першую гадзіну працы. Фота Аксаны Рудовіч.

А так выглядала крама ў першую гадзіну працы. Фота Аксаны Рудовіч.

У «Калі ласка» можна знайсці сімпатычныя туфлі за 50 тысяч рублёў. Фота Аксаны Рудовіч.

У «Калі ласка» можна знайсці сімпатычныя туфлі за 50 тысяч рублёў. Фота Аксаны Рудовіч.

Столькі ж каштуе і мужчынскі пінжак. Фота Аксаны Рудовіч.

Столькі ж каштуе і мужчынскі пінжак. Фота Аксаны Рудовіч.

Апроч адзення прапануецца галантарэя і кнігі. Фота Ірыны Арахоўскай.

Апроч адзення прапануецца галантарэя і кнігі. Фота Ірыны Арахоўскай.

А таксама — старыя вінілы. Фота Ірыны Арахоўскай.

А таксама — старыя вінілы. Фота Ірыны Арахоўскай.

І нават люстраныя фотаапараты. Фота Ірыны Арахоўскай.

І нават люстраныя фотаапараты. Фота Ірыны Арахоўскай.

Як гэта працуе? Вы аддаяце ў дар краме непатрэбныя рэчы — вопратку, кнігі, посуд (поўны спіс тут). А стваральніцы «Калі ласка» — Алеся Пчолка, Ганна Леванкова і Вольга Качура — перабяруць іх, дэзінфекуюць і перададуць дабрачынным арганізацыям.

Частка рэчаў застанецца ў краме. Грошы, атрыманыя ад іх продажу, пакрыюць выдаткі на арэнду, падаткі, «камуналку» і ў перспектыве — заробак прадаўца.

Пры гэтым максімальная цана любой рэчы ў краме не перавысіць 200 тысяч. У гэтым мы пераканаліся на ўласныя вочы: амаль новы мужчынскі пінжак, туфлі на шпільках — усё па 50 тысяч! Налятай — разбірай. Як бонус — адчуванне, што прыносіш карысць грамадству.

Зараз уся праца вядзецца на валанцёрскіх пачатках. «Дапамагаць іншым — гэта натуральна», кажа адна з ўдзельніц праекту, Ганна Леванкова.

Зразумела, цягнуць усю працу тром маладым дзяўчынам няпроста. Таму прапановы з боку патэнцыйных валанцёраў вітаюцца. Асабліва патрэбна дапамога тых, хто можа на аўто адвесці рэчы ў дзіцячыя дамы ды іншыя арганізацыі.

Мы завіталі ў «Калі ласка» двойчы: за дзень да адкрыцця і ў першы дзень працы. Трэба сказаць, што знайці краму няпроста, хоць месціцца яна ў самым цэнтры горада (карта тут).

Мінуўшы будку з злым сабакам (праўда, на зваротнай дарозе ён ужо не брахаў), упіраемся ў прамысловы будынак. Знаходзім апошні пад’езд. Падымаемся па лесвіцы з абшарпанымі сценамі на другі паверх. Як высветлілася, «Калі ласка» знаходзіцца ў так званым «крэатыўным кластары ме100» («Месца»). Гэта, бадай што, райскі куток для сталічных хіпстараў.

Як выглядае крама ўнутры і што тут тварылася ў першыя гадзіны працы, калі яблыку не было дзе ўпасці ад наведнікаў, фатографаў і журналістаў (у тым ліку цэнтральнага тэлебачання), глядзіце на відэа:

Адрас крамы «Калі ласка»: г. Мінск, пр. Незалежнасці, 58 корп.6, 2 паверх. Сайт — http://kalilaska.org

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?