Марыян Вендт наведаў магілу Аляксандра Сільвашкі, удзельніка знакамітай сустрэчы саюзнікаў на Эльбе.

Марыян Вендт наведаў магілу Аляксандра Сільвашкі, удзельніка знакамітай сустрэчы саюзнікаў на Эльбе.

Аляксандр Сільвашка пахаваны пад Мінскам, на міханавіцкіх могілках.

Аляксандр Сільвашка пахаваны пад Мінскам, на міханавіцкіх могілках.

Марыян Вендт. Фота www.cdu-torgau.de.

Марыян Вендт. Фота www.cdu-torgau.de.

Сустрэча саюзнікаў на Эльбе 25 красавіка 1945. Злева -- амерыканскі лейтэнант Уільям Робертсан, справа — савецкі лейтэнант, беларус Аляксандр Сільвашка. Фота «Life».

Сустрэча саюзнікаў на Эльбе 25 красавіка 1945. Злева -- амерыканскі лейтэнант Уільям Робертсан, справа — савецкі лейтэнант, беларус Аляксандр Сільвашка. Фота «Life».

Малады навуковы супрацоўнік нямецкага Бундэстага Марыян Вендт пазнаёміўся з беларускім ветэранам Аляксандрам Сільвашкам у часе адной з штогадовых урачыстасцяў, прысвечаных знакамітай сустрэчы саюзнікаў на Эльбе 25 красавіка 1945 года.
Потым яны сустракаліся некалькі гадоў запар, Марыян чакаў Сільвашку на 60-годдзе сустрэчы на Эльбе, але беларускі ветэран не дажыў да юбілею некалькі месяцаў…

Па словах Марыяна, Аляксандр Сафронавіч, ганаровы грамадзянін горада Торгаў, быў надзвычай цікавым суразмоўцам. Ён заўсёды гаварыў адкрыта, казаў, што ў часе вайны адбываліся цяжкія злачынствы з усіх бакоў, што на вайне заўсёды ёсць тыя, хто пакутуе.

«Ён быў удзячны за тое, што пасля падзення сцяны цяпер тут, у Германіі, свабода, што мы можам жыць у міры, сядзець за сталом у Торгаў, піць піва і размаўляць.
Для яго гэта было вельмі важна. Я ведаў яго як адкрытага, жыццесцвярджальнага чалавека. І мяне гэта вельмі радавала. Вось таму ў мяне было жаданне наведаць магілу, дзе знайшоў спачын ганаровы грамадзянін Торгаў».
У пачатку красавіка 2013 года Марыян прыехаў у Беларусь і здзейсніў дадзенае сабе абяцанне — усклаў кветкі на магілу Аляксандра Сільвашкі, пахаванага пад Мінскам на міханавіцкіх могілках.

Гэта першы візіт маладога немца ў Беларусь. Першыя ўражанні ад нашай краіны ў яго ў цэлым пазітыўныя. «Сказу шчыра, што гэта часткова супрацьлеглае таму, што я чытаў у некаторых газетных артыкулах». Марыяна прыемна ўразіла гасціннасць беларусаў, здзівіў і Мінск — «шырокі і прасторны горад з шматпалоснымі вуліцамі і высотнымі жылымі дамамі».

* * *

Аляксандр Сільвашка (1922—2010), ураджэнец Клецкага раёна Мінскай вобласці. Гэта яго, савецкага лейтэнанта, які паціскае руку амерыканскаму лейтэнанту Уільяму Робертсану ў часе войскаў саюзнікаў на Эльбе 25 красавіка 1945, сфатаграфаваў карэспандэнт часопіса «Life».

Марыян Вендт (Marian Wendt), нарадзіўся у 1985 годзе ў горадзе Торгаў на Эльбе. Навуковы супрацоўнік у нямецкім Бундэстагу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?