паведамляе прэс-служба УУС Мінаблвыканкама.

31-гадовы беспрацоўны жыхар Крупак цэлыя дні бавіў у інтэрнэце, разглядаючы ролікі і выявы. Самыя, на яго думку, цікавыя посціў на сваёй асабістай старонцы «Вконтакте».

Такіх відэаролікаў у яго на старонцы набралася пад 400 штук. Сярод іх знайшлося і некалькі парнаграфічных кліпаў, у тым ліку з удзелам непаўналетніх.

Тым часам супрацоўнікі крымінальнага вышуку і аддзялення па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі Крупскага РАУС, кажучы афіцыйнай мовай, атрымалі аператыўную інфармацыю пра тое, што мужчына дзеліцца спасылкамі з сябрамі і падпісантамі сваёй старонкі.

Размяшчэнне на старонцы ў інтэрнэце парнаграфічнага роліка, ды яшчэ з удзелам непаўналетніх, адназначна трактуецца законам як распаўсюд парнаграфіі.

У дачыненні да жыхара Крупак заведзеная крымінальная справа па ч.2 арт.343 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Яму пагражае да васьмі гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?