У сувязі з рэканструкцыяй трамвайных шляхоў з 15 красавіка закрываецца трамвайны рух па вуліцах Чырвоная і Я.Коласа і адмяняецца праца трамвайных маршрутаў № 1, 5, 6, 8, паведамілі ў дзяржустанове «Сталічны транспарт і сувязь».

Для кампенсацыі знятага трамвайнага руху арганізуецца работа часовага аўтобуснага маршруту № 906 «ДС Карбышава — Чырвоная» з рухам па Лагойскім тракце, вул. Я.Коласа, Чырвонай у прамым напрамку, па праспекце Машэрава, вул. Куйбышава, В.Харужай, Я.Коласа, Лагойскім тракце — у зваротным кірунку.

Таксама арганізуецца работа трамвайнага маршруту «Серабранка — Трактарны Завод» па ўсiх днях тыдня. Адначасова павялічваецца колькасць рухомага складу на трамвайных маршрутах № 3, 4, 7.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?