Польшча не ўпэўненая ў мэтазгоднасці газаправода «Ямал-Еўропа-2» 2
Аднаўленне праекта будаўніцтва газаправода «Ямал-Еўропа-2» уяўляецца Польшчы сумнеўным, бо краіна арыентуецца на дыверсіфікацыю і пошук новых пастаўшчыкоў газу,
паведамляе РІА «Навіны» са спасылкай на міністра дзяржаўнай казны Польшчы Мікалая Будзаноўскага, які курыруе ТЭК.
«Прымаючы пад увагу будаўніцтва ЗПГ-тэрмінала, які мы хочам увесці ў эксплуатацыю ў 2014 годзе, планы па здабычы сланцавага газу ў краіне, а таксама змычкі паміж сістэмамі, якія ўжо пабудаваныя — на мяжы з Германіяй, на мяжы з Чэхіяй, і планаваны газавы праект са Славакіяй, уяўляецца сумнеўным сэнс будаўніцтва дадатковай інфраструктуры», — сказаў міністр.
Паводле яго словаў, Польшча выбірае іншую мадэль — дыверсіфікацыі і пошуку новых пастаўшчыкоў для зніжэння цэн.
У сераду прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін даручыў «Газпраму» вярнуцца да прапрацоўкі праекта газаправода «Ямал-Еўропа-2» для павышэння надзейнасці паставак у Польшчу, Славакію і Венгрыю.