Брытанскі рок-гурт Rolling Stones абвясціў, што выступіць у лонданскім Гайд-парку упершыню пасля легендарнага бясплатнага канцэрта 1969 года, які наведала каля паўмільёна чалавек.

«Ролінгі» далі канцэрт у самым вялікім цэнтральным парку Лондана ў ліпені 1969 г. — усяго праз два дні пасля смерці гітарыста групы Браяна Джонса.

Канцэрт-вяртанне адбудзецца 6 ліпеня гэтага года — праз тыдзень пасля таго, як Rolling Stones выступяць у ролі «хэдлайнера» ​​на музычным фестывалі ў Гластанбэры, упершыню з моманту яго заснавання ў 1970 г.

Падчас канцэрту 44-гадовай даўніны апрануты ў белую кашулю саліст групы Мік Джагер, відавочна ўзрушаны смерцю Браяна Джонса, зачытаў са сцэны верш англійскага паэта Персі Бiшы Шэлi, які ўтапіўся ў Міжземным моры ў пачатку XIX ст. (Джонс патануў у басейне).

Пасля гэтага ў паветра запусцілі тысячы матылькоў.

У адрозненне ад 1969 года, на гэты раз выступ Rolling Stones у Гайд-парку не будзе бясплатным.
Прыхільнікі гурту ўсё часцей выказваюць незадаволенасць цэнавай палітыкай: летась кошт некаторых квіткоў на іх выступ у лонданскай зале O2 перавышаў 400 фунтаў (больш за 600 даляраў).
Легендарныя рокеры ў траўні адправяцца на гастролі ў Паўночную Амерыку, аднак планаў зладзіць чарговае сусветнае турнэ ў іх пакуль няма.
Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?