Такое меркаванне выказаў 3 красавіка генеральны пракурор Беларусі Аляксандр Канюк на сустрэчы з працоўным калектывам ААТ «Краснасельскбудматэрыялы».

Паводле слоў генпракурора, сітуацыя з нецвярозымі кіроўцамі і іх ахвярамі нагадвае вайну. Штодзённыя зводкі прымушаюць пераконвацца ў тым, што рашэнне аб канфіскацыі аўтамабіляў у п’яных вадзіцеляў у рамках крымінальнай адказнасці (адпаведны законапраект падрыхтавала Генеральная пракуратура сумесна з Міністэрствам юстыцыі) неабходна прымаць як мага хутчэй.
Пры гэтым прапануецца пазбаўляць аўтамабіля як кіроўцаў, якія парушылі закон, так і асоб, якія перадалі ім сваю машыну. Для таго каб грамадзяне неслі адказнасць за тое, што перадаюць транспартны сродак іншай асобе, давядзецца вяртацца да сістэмы даверанасці, сказаў Аляксандр Канюк.
Законапраект таксама прапануе ўзмацненне крымінальнай адказнасці (павелічэнне тэрмінаў зняволення) у выпадках, калі па віне п’янага кіроўцаў загінулі людзі.

Як адзначыў генпракурор, складаная працэдура падрыхтоўкі законапраекта завершана, ён знаходзіцца на разглядзе ў адпаведных інстанцыях.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?