Дэтэктар касмічных прамянёў на Міжнароднай касмічнай станцыі ўпершыню ў гісторыі выявіў сляды прысутнасці цёмнай матэрыі.

Пра гэта заяўляюць навукоўцы з Еўрапейскага цэнтра ядзерных даследаванняў ЦЕРН у Жэневе, перадае ВВС. Альфа-магнітны спектрометр зафіксаваў плынь пазітронаў. Іх узнікненне можа быць звязана з існаваннем дзіўнага, раней невядомага навуцы рэчыва.

Так званая цёмная матэрыя — гэта субстанцыя, якая не пускае электрамагнітнае выпраменьванне і не ўзаемадзейнічае з ім, што робіць немагчымым яе прамое назіранне.

Выяўленне прыроды цёмнай матэрыі, кажуць навукоўцы, дапаможа вырашыць шмат якія пытанні, якія цікавяць фізікаў і астраномаў. Як кажа кіраўнік каманды даследчыкаў, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы Сэмюэл Тынг, дакладны адказ на пытанне пра адкрыццё цёмнай матэрыі будзе дадзены на працягу месяца.

Пра іншыя загадкі космасу чытайце тут:

Касмічнае смецце.

Ці можа чорная дзірка праглынуць Зямлю.

Успышкі на сонцы.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?