Ханс Брэдберг, адзін з адвакатаў Вольгі Класкоўскай, паведаміў падрабязнасці інцыдэнту, праз які жанчына апынулася ў турме: «Паліцыя прыйшла ў кватэру, дзе яны жылі разам з мужам. І пабачыла, што ён паранены ножам. Паводле паліцэйскага рапарту, ёсць дзве гісторыі.
Муж кажа, што яна прыняла алкаголь і лекі і напала на яго, калі ён спаў. Вольга кажа, што яна нічога не памятае.
Цяпер яна падазраецца ў спробе забойства. Вы ведаеце, што яны змагаліся паміж сабой за дзіця. Два месяцы яна дзіцяці не бачыла, пасьля яны тыдзень жылі разам, і вось такое здарылася.
Цяпер праводзіцца даследаванне яе псіхічнага і фізічнага стану. Вынікі таксікалагічнай экспертызы яшчэ невядомыя».
Вольгу Класкоўскую затрымалі 30 сакавіка і змясцілі ў шведскую турму паводле абвінавачання ў спробе забойства свайго мужа.





