У Мінску 23-гадовы стажор СТА замест таго, каб рамантаваць аўтамабіль, прадаў яго. У дачыненні да маладога чалавека ўзбуджаная крымінальная справа.

Як паведамілі ў ГУУС Мінгарвыканкама,

пакуль кіраўніцтва станцыяй не было, стажор сам прыняў на рамонт «Таёту Авалон» 2005 года выпуску, прадставіўшыся майстрам-прыёмшчыкам.
Агледзеўшы машыну, ён вынес вердыкт: рамонт будзе дарагі і можа зацягнуцца на два тыдні.

Як пазней высветлілася, малады чалавек і не збіраўся займацца рамонтам. Замест гэтага

ён патэлефанаваў свайму знаёмаму і прапанаваў набыць няспраўную машыну за 5,5 тыс. даляраў. Хлопец патлумачыў, што аўтамабіль даў яму на продаж сябар, які з’ехаў адпачываць, прыедзе праз два тыдні, тады і аформіць усе неабходныя дакументы.
Уласнік іншамаркі неаднаразова тэлефанаваў «майстру», цікавіўся ходам рамонту. Малады чалавек адказваў, што ўсё ідзе добра,
пры гэтым па розных прычынах прапаноўваў адкласці візіт. Аднак уласнік «Таёты» ўсё ж з’явіўся на станцыі, дзе са здзіўленнем даведаўся, што яго аўтамабіль да рамонту нават не афармляўся.
Атрыманыя грошы зламыснік выдаткаваў на забаўкі. Зразумеўшы, што яго афёра ў бліжэйшы час раскрыецца, прыйшоў каяцца ў Першамайскае РУУС.

Супрацоўнікі аддзела крымінальнага вышуку райупраўлення адшукалі аўтамабіль.

Правяраецца дачыненне падазраванага да іншых злачынстваў.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?