Урад і Нацбанк зацвердзілі планы, накіраваныя на павелічэнне долі безнаяўных разлікаў ў гандлі і пры аплаце паслуг насельніцтва. Мяркуецца, што да 2016 года безнаяўныя разлікі складуць да 50%.

Адно з новаўвядзенняў — перавесці ў 2013–2015 гадах заробкі работнікаў усіх формаў гаспадарання на пластыкавыя карткі. Найперш гэта закране буйныя прадпрыемствы.

«Вёскі наўрад ці будуць. Па-першае, павінна быць інфраструктура, банкаматы.
А па-другое, якая выгада таму калгасу з-за ста чалавек пераходзіць на гэта?» — кажуць у Нацбанку.
Як зазначаюць у Нацбанку, ніхто нікога не будзе прымушаць пераходзіць на карткі.
Калі супрацоўнік той ці іншай фірмы не захоча афармляць заробкавую картку, ён можа сказаць пра гэта і прыходзіць па заробак у банк.
Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?