Прарыў трубы з гарачай вадой у падземным пераходзе на скрыжаванні вуліцы Леніна і праспекта Незалежнасці адбыўся ўначы.
Пацярпелі ўсе гандлёвыя кропкі, якія размяшчаюцца ў пераходзе. Гэта крама сотавага аператара Velcom, дзве тэатральныя касы, крама «Свет дыскаў» і валютны абменнік «Беларусбанка».

Прадаўцы і ўладальнікі кажуць, што даведаліся пра здарэнне толькі сёння, а 9-й, калі прыйшлі на працу. Напрыклад, у тэатральных касах адзначаюць, што ім давядзецца плаціць тэатрам за квіткі на паўгода наперад. Работнікі кажуць, што намоклі грошы ў сейфах, прынтар на стале і нават электралічыльнік.

Галоўны інжынер «Мінскіх цепласетак» Аляксандр Драгун, аднак, кажа, што страты пацярпелым кампенсуе «Белдзяржстрах». Разам з тым ён заяўляе, што некаторыя імкнуцца скарыстацца аварыйнай сітуацыяй і завысіць свае страты.

Прычыну здарэння спецыялісты высвятляць падчас расследавання. Але Драгун абвяргае версію, што прарыў звязаны з тэмпературнымі выпрабаваннямі цепласетак.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?