Збор прыхільнікаў апазіцыі, якія прапанавалі правесці рэферэндум па выхадзе Казахстана з Мытнага саюза і Адзінай эканамічнай прасторы, не дасягнуў 16 сакавіка кворуму, і такім чынам яго ініцыятары не змогуць прасоўваць далей гэтую ідэю ў законным парадку.

«Быў ціск у многіх рэгіёнах Казахстана, і не ўсе ўдзельнікі змаглі прыехаць у Алматы, але, жадаючы рухацца далей, і жадаючы, каб улада ўсё ж такі лічылася з меркаваннем народа, аргкамітэт прыняў рашэнне пачаць збор подпісаў па ўсім Казахстане», — заявіў член аргкамітэта па правядзенні рэферэндуму, лідар апазіцыйнай партыі «Азат» Булат Абілаў у сераду на прэс-канферэнцыі ў Алматы.

Ён адзначыў, што подпісы будуць збірацца па тых жа пытаннях, якія апазіцыя мела намер вынесці на рэферэндум: выхад Казахстана з Мытнага саюза і Адзінай эканамічнай прасторы, перагляд вынікаў прыватызацыі, увядзенне выбарнасці акімаў ўсіх узроўняў і забарону на будаўніцтва міжнароднага банка ядзернага паліва і атамных электрастанцый у Казахстане.

Аднак збор подпісаў юрыдычна не будзе абавязваць.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?