Адзін з вядучых брытанскіх пісьменнікаў Ен Бэнкс абвясціў, што ў яго выяўлены рак жоўцевага пухіра ў позняй стадыі і ён наўрад ці пражыве больш за год.

59-гадовы Ен Бэнкс паведаміў на сваім сайце, што кніга The Quarry, над якой ён завяршае працу, будзе яго апошняй.

Ураджэнец Шатландыі Ен Бэнкс піша ў жанры навуковай фантастыкі. Найбольш вядомымі яго раманамі лічацца «Асіная фабрыка», «Мост», «Крокі па шкле».

Даведаўшыся пра смяротны дыягназ, Бэнкс звярнуўся да сваёй блізкай сяброўкі, Адэлі, з просьбай «аказаць яму гонар стаць яго ўдавой». Зараз маладыя праводзяць свой ​​мядовы месяц.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?