Італьянка Марыя Радаэлі, самая пажылая жыхарка Еўропы, памерла ў сваім доме ўНаватэ-Міланезе на поўначы Італіі напярэдадні свайго 114 дня нараджэння.
Радаэлі была гарачай прыхільніцай футбольнага клуба «Інтэр» — доўгажыхарка заставалася вернай сваёй камандзе аж да смерці — яна памерла ў сваім крэсле, накрыўшыся пледам з эмблемай любімага клуба.
На афіцыйным сайце «Інтэра» кіраўніцтва каманды выказала спачуванні ад імені прэзідэнта клуба і ўсіх гульцоў, апошні раз падзякаваўшы заўзятарцы за адданасць.