Пра гэта паведаміў віцебскі актывіст Алесь Галавань:

«Мы знаходзіліся на сувязі, ён сказаў: зараз мяне затрымоўваюць. Я яшчэ з табой магу размаўляць, але зараз у мяне забяруць тэлефон… Я пытаюcя ў яго: за што цябе затрымліваюць? Ён сказаў: „Магчыма, за пераход вуліцы ў неналежным месцы. Ці зараз прыдумаюць, што я лаяўся матам“. Ён так сказаў».

Нагадаем, Сяргей Каваленка ў верасні 2012-га быў памілаваны Лукашэнкам і вызвалены з магілёўскай калоніі. За кратамі ён знаходзіўся ад снежня 2011-га. У лютым мінулага года Каваленка быў асуджаны на 2 гады і 1 месяц калоніі агульнага рэжыма за вывешаны два гады таму ў Віцебску на галоўнай ёлцы горада бела-чырвона-белы сцяг.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?