Пра абставіны затрымання паведаміла ў сваім акаўнце ў фэйсбуку грамадская актывістка Ганна Шапуцька:

«Сення падчас малітвы за палітзняволеных, за Беларусь затрымалі нашага нязломнага маленькага сцяганосца Ніну Багінскую. Яна падчас нашай святочнай малітвы высока ўзняла бела-чырвона-белы сцяг і трымала яго, пакуль супрацоўнік Маскоўскага РУУСа, апрануты ў цывільнае, не наляцеў на спадарыню Ніну і не выхапіў сцяг, зламаў вуду.
Спадарыня Ніна патрабавала вярнуць ей сцяг, у адказ на гэта супрацоўнік Маскоўскага РАУСа (ведаем, што завуць яго Алег Віктаравіч)
адпіхнуў яе і спадарыня Ніна упала. Падняўшыся, яна пабегла за супрацоўнікам з патрабаваннем вярнуць яе сцяг і ў выніку апынулася ў міліцэйскім аўтобусе.
Пасля прыехалі амапаўцы. Яны забралі з ганкаў помніка арханёла Міхала партрэты палітвязняў. Трэба адзначыць, што адзін з супрацоўнікаў хадзіў з расейскім шаўронам на рукаве курткі. Мы патрабавалі адпусціць спадарыню Ніну, але ж, канечне, нас не паслухалі, тым больш, што ў аўтобусе яна не супакойвалася і называла іх пасобнікамі расейскіх акупантаў і патрабавала вярнуць сцяг, мы чулі гэта, калі прыбеглі да буса яе вызваляць. У выніку спадарыню Ніну павезлі ў Маскоўскі РУУС…»

Ніна Багінская са сцягам ля Чырвонага касцёла, 25 сакавіка.

Ніна Багінская са сцягам ля Чырвонага касцёла, 25 сакавіка.

Затым Ганна Шапуцька паведаміла, што Ніну Багінскую адпусцілі, сказаўшы ў аўторак прыйсці ў Маскоўскі РАУС па пашпарт і сцяг ды адвезлі на міліцэйскім УАЗіку на плошчу Якуба Коласа.

67-гадоваяНіна Багінская неаднаразова выходзіла з бел-чырвона-белым сцягам на цэнтральныя плошчы Мінска і неаднаразова затрымлівалася. Так, апошні раз яна выходзіла са сцягам 19 снежня 2012 г. на Кастрычніцкую плошчу Мінску, у другія ўгодкі разгону акцыі пратэсту на вынікі выбараў-2010.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?