Як паведамілі ў ГУУС Мінгарвыканкама, раней судзімы за аўтамабільныя крадзяжы малады чалавек, вызваліўшыся ў 2012 годзе з месцаў пазбаўлення волі, вырашыў заняцца легальным аўтабізнесам. Ідэя была ў куплі тэхнічна няспраўнага аўто, яго рамонце і наступным продажы.

Так, мінулым летам ён набыў за 2.500 долараў аўтамабіль «Нісан-Альмера» 1997 года выпуску. Адрамантаваўшы і перафарбаваўшы яго, прадаў свайму знаёмаму за 3.500 долараў. А праз некалькі месяцаў у маладога чалавека з’явілася іншая ідэя.

Выкарыстоўваючы дублікат ключоў, які быў у яго, ён выкраў раней прададзены «Нісан» з двара дома па вуліцы Герояў 120-й дывізіі ў Мінску, дзе жыў знаёмы пакупнік.

Пасля крадзяжу аўтамабіль быў схаваны ў Смалявіцкім раёне, а затым зламыснік адагнаў яго ў Віцебск. Там малады чалавек узяў у арэнду гараж, дзе разабраў выкрадзеную машыну на запчасткі і пачаў іх распродаж. Падчас правядзення аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў оперупаўнаважанымі аддзела крымінальнага вышуку Першамайскага РУУС Мінска асоба падазронага ў крадзяжы аўто была ўстаноўленая, пасля чаго яго затрымалі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?