Беларусь займае 141-е са 167 месцаў у «Індэксе дэмакратыі — 2012», складзеным аналітычным аддзелам брытанскага часопіса The Economist.

У гэтым рэйтынгу Беларусь аднесена да краін з аўтарытарным рэжымам.

Сярод найбліжэйшых суседзяў найлепшыя паказчыкі ў Літвы, якая знаходзіцца на 42-м месцы. Польшча заняла 44-е месца, Латвія — 47-е, Украіна — 80-е, Расія — 122-е.

У рэйтынгу краіны адносяцца да аднаго з чатырох тыпаў рэжымаў — поўная дэмакратыя, дэмакратыя з недахопамі, гібрыдны і аўтарытарны рэжымы.

Пры складанні рэйтынгу ўлічваюць 60 паказчыкаў, згрупаваных у пяць катэгорый: выбары і плюралізм, грамадзянскія свабоды, дзейнасць урада, палітычная ангажаванасць насельніцтва і палітычная культура. Упершыню індэкс быў складзены ў 2006 годзе.

У 2011 годзе Беларусь у «Індэксе дэмакратыі» займала 139-е месца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?