Як піша сусветная прэса, лорд Цімаці Бэл быў блізкім сябром нябожчыка Барыса Беразоўскага. Сусветныя СМІ менавіта ў Бэла цікавіліся, ці мог Беразоўскі зрабіць сабе смерць. Піяр-гуру мяркуе, што гэта вельмі малаімаверна, што бізнэсовец і махляр занадта любіў жыццё. Акрамя таго, Бэл паставіў пад сумнеў магчымасць таго, што Беразоўскі пасылаў пакаянны ліст Пуціну: «Я ўпэўнены, што гэта поўная і абсалютная выдумка. У мяне няма сумненняў у тым», — кажа Бэл.

Бэл і Беразоўскі дзіўным чынам судакраналіся і ў Беларусі. Менавіта піяр-агенцтва лорда Бэла займалася пытаннем іміджу рэжыму Аляксандра Лукашэнкі ў 2009–2010 гадах. У той жа час хадзілі чуткі пра інтарэсы Барыса Беразоўскага ў Мінску. У прыватнасці, праходзіла амаль пэўная інфармацыя, што Беразоўскі прыязджаў на працэс амерыканскага адваката Зельцэра ў той самы час, калі самога Беразоўскага актыўна расшуквала расійскае правасуддзе.

Інфармацыя пра тое, колькі каштавалі беларускія паслугі лорда Бэла і хто іх аплаціў, дагэтуль не публікавалася.

Лорд Бэл высока цаніў Барыса Беразоўскага: «Ён быў вельмі добрым чалавекам, вельмі добрым да мяне і да ўсіх людзей вакол сябе. Я ім надзвычай захапляўся». Піяр-кампанія Bell Pottinger зарабіла вялізныя грошы ў тым ліку працай на людзей кшталту Беразоўскага, Лукашэнкі ці саудаўскіх прынцаў.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?