Фігурантам крымінальнай справы стаў начальнік аддзела вытворчага развіцця і кантролю за рэалізацыяй дзяржаўна-інвестыцыйнай праграмы галоўнага ўпраўлення будаўніцтва Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва.

Паводле інфармацыі АБЭЗ Мінскага РАУС, па матэрыялах якога і была распачатая крымінальная справа, падазраваны, працуючы на названай пасадзе, з 8 лютага па 28 сакавіка 2011 г. здзейсніў махлярства ў дачыненні да жыхаркі Мінска.

Так, хочучы завалодаць чужой маёмасцю, шляхам падману і злоўжывання даверам, не збіраючыся выконваць узятыя на сябе абавязанні, чыноўнік у вёсцы Вялікае Сціклева Мінскага раёна завалодаў грашовымі сродкамі знаёмай жанчыны, паабяцаўшы ёй купіць на выгадных умовах будаўнічае абсталяванне ў мінскага прадпрымальніка. Маўляў, я ўплывовы чыноўнік, мне прадпрымальнік прадасць абсталяванне з вялікай зніжкай. Жанчына паверыла дабрадзею і перадала яму 24,5 млн рублёў. У выніку пацярпелая не ўбачыла ні абсталявання, ні грошай.

Па дадзеным факце Следчы камітэт распачаў крымінальную справу па ч.3 арт.209 Крымінальнага кодэкса Беларусі (махлярства, здзейсненае ў буйным памеры), якая прадугледжвае пакаранне да сямі гадоў пазбаўлення волі).

Вядзецца расследаванне.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?