Пад Дзень Волі ўлады нарэшце разблакавалі банкаўскі рахунак часопіса «Arche».
Пакуль невядома, што будзе з часопісам — Міністэрства інфармацыі ўжо тройчы адмовіла яму ў перарэгістрацыі. Але разблакаванне рахунка дае апошнюю магчымасць набыць старыя, нераспрадазеныя нумары «Arche». Першы нумар, які прапануецца вашай увазе, — Полацкі (№ 4 за 2009).
У нумары — «Спіс полацкіх невядомасцяў» Алеся Аркуша, «Траянавы вякі нашай самабытнасці» Аляксандра Сінкевіча, «Полацкі ключ да брамы Еўропы» Сяргея Тарасава, «Загадкі выправы Івана Грознага на Полацк» Андрэя Янушкевіча, «Неславянскія культуры паўночнай Беларусі» Міхася Чарняўскага, «Полацак 1579» Дарыюша Купіша,
«Дзейнасьць войска Васіля Пятровіча Шарамецева на тэрыторыі Полацкага ваяводства ў час вайны Рэчы Паспалітай з Масквой у 1654 — 1655» Конрада Бабятынскага, «20 гадоў дэмакратычнага руху ў Полацку» Міхася Баўтовіча і іншыя тэксты.
Акцыя працягнецца да 10 красавіка.
Выданне можна замовіць, даслаўшы электронны ліст на адрас [email protected]. Цана за 1 асобнік — 35 тыс. рублёў + кошт дастаўкі.

Замаўляючы камплект, у полі «Тэма» трэба пазначыць «Полацкі нумар», а таксама свае дакладныя каардынаты: паштовы адрас, індэкс, прозвішча і ініцыялы, і тэлефон для камунікацыі. Аферта дзейнічае толькі на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?