Для будаўніцтва першай чаргіАб гэтым паведаміў сёння на аператыўнай нарадзе ў Мінгарвыканкаме начальнік КУП «Дырэкцыя па будаўніцтве Мінскага метрапалітэна» Павел Царун.3-й лініі мінскага метро патрэбна снесці 95 будынкаў і збудаванняў.
У зоне будаўніцтва размешчана 66 адміністрацыйных будынкаў і збудаванняў, якія належаць юрыдычным асобам, 29 жылых дамоў (66 кватэр), з іх 27 прыватных. Восем жылых дамоў ужо адселены, па 10 дамах афармляюцца рашэнні аб іх перадачы ў гарадскую ўласнасць, жыльцы некалькіх дамоў не згодны з адсяленнем.
Як адзначыў Павел Царун, чакаецца, што ў сярэдзіне красавіка пачнуць працаваць будаўнічыя пляцоўкі для арганізацыі праходчых работ механізаваным комплексам.На этапе праектавання распрацаваны падыходы да змяншэнні кошту будаўніцтва. У прыватнасці, вырашана станцыю «Плошча Францішка Багушэвіча» падняць на 15 метраў, адысці з тэрыторыі гістарычнай забудовы (завулак Паўночны), дзе быў прадугледжаны знос трох дамоў, аптымізаваць перакладку інжынерных сетак.
Нетыповыя рашэнні прымяняюцца і на станцыі «Вакзальная» — яе таксама паднімуць, плануецца абсталяваць наземны вестыбюль па аналогіі з маскоўскім метрапалітэнам.
«Усё гэта дасць магчымасць сэканоміць бюджэтныя сродкі», — адзначыў Павел Царун.
Старшыня Мінгарвыканкама Мікалай Ладуцька даручыў яшчэ разгледзець прапановы праекціроўшчыкаў з запрашэннем расійскіх экспертаў.
Трэцяя лінія Мінскага мітрапалітэна злучыць паўднёвыя і паўночныя жылыя масівы горада з цэнтрам, пройдзе пад ракой Свіслач. Першы ўчастак трэцяй лініі, які складаецца з чатырох станцый, плануецца адкрыць у 2017 годзе.Тут будзе створаны так званы транспартны трохвугольнік, што дасць магчымасць разгрузіць дзеючы перасадачны вузел «Купалаўская» — «Кастрычніцкая».
З адкрыццём новага ўчастка метро з’явяцца дадатковыя перасадачныя вузлы «Фрунзенская» — «Юбілейная» і «Плошча Леніна» — «Вакзальная».
Усяго ж трэцяя лінія ўключае сем станцый:
«Слуцкі Гасцінец» (перасячэнне вул. Кіжаватава і вул. Каржанеўскага), «Немаршанскі Сад» (перасячэнне вул. Кіжаватава і вул. Асіповіцкай), «Аэрадромная» (на тэрыторыі былога аэрапортаМінск-1 ), «Кавальская Слабада» (перасячэнне вул. Жукоўскага і вул. Варанянскага), «Вакзальная», «Плошча Францішка Багушэвіча», «Юбілейная плошча».
Таксама вядзецца будаўніцтва ўчастка прадаўжэння першай лініі метрапалітэна ад станцыі «Пятроўшчына» да станцыі «Малінаўка», яго плануецца ўвесці ў эксплуатацыю да 7 лістапада 2013 года. Плануецца арганізаваць работы ў трохзменным рэжыме.





