Паводле звестак Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі, у Мінску 24 сакавіка ў санкцыянаванай гарвыканкамам акцыі з нагоды 95-й гадавіны абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі ўдзельнічала не больш як 500 чалавек.

«Мерапрыемства прайшло ў адпаведнасці з зацверджаным фарматам. Колькасць удзельнікаў не перавысіла 500 чалавек. Праваахоўнымі органамі забяспечаны належны ўзровень грамадскага парадку, што дазволіла не дапусціць учынення злачынстваў і правапарушэнняў. Затрыманняў падчас шэсця і мітынгу не зарэгістравана», — гаворыцца ў паведамленні МУС.

Варта адзначыць, што, паводле звестак праваабаронцаў, пасля акцыі былі затрыманы восем чалавек, у тым ліку трое грамадзян Украіны, адзін з якіх непаўналетні.

У мінулым годзе ГУУС Мінгарвыканкама заяўляў, што колькасць удзельнікаў шэсця «склала каля 200 чалавек». Такім чынам, паводле ацэнак лукашэнкаўцаў, лічба дэманстрантаў вырасла ў 2,5 разу. Ці можна іх ацэнкам давяраць? Для параўнання: колькасць удзельнікаў Плошчы ў 2010-м яны ацэньвалі ў некалькі тысяч чалавек.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?