Звольнены намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Аляксандр Жыгуліч. Адпаведная пастанова Савета міністраў № 196 ад 20 сакавіка 2013 года апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

У пастанове адзначаецца, што Жыгуліч вызвалены ад пасады «ў сувязі з невыкананнем абмежаванняў, звязаных з дзяржаўнай службай (падпункт 1.4 пункта 1 артыкула 40 закона Беларусі ад 14 чэрвеня 2003 года „Аб дзяржаўнай службе“)».

Намеснікам кіраўніка ДКНТ Жыгуліч быў прызначаны 30 чэрвеня 2011 года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?