У канцы гэтага тыдня Еўропа вяртаецца на летні час. У ноч з 30 на 31 сакавіка стрэлкі гадзіннікаў перавядуць на адну гадзіну наперад. Паводле летняга часу, Еўропа, і Літва ў прыватнасці, будзе жыць да канца кастрычніка,
паведамляе Delfi.

У гэтым годзе пераход на летні час супадае з каталіцкім і пратэстанцкім Вялікаднем, які будзе святкавацца 31 cакавіка.

Паколькі Беларуь адмовілася ад пераводу стрэлак, то цяпер розніца ў часе з краінамі Балтыі знікне:
у Вільні, Мінску, Рызе будзе аднолькавы час, а з Беластокам, Варшавай, Берлінам і Парыжам розніца складзе адну гадзіну замест дзвюх.
Пераводак стрэлак прывядзе да карэкцыі раскладу транспарту.
Цягнік Мінск — Вільня са сталіцы Беларусі будзе адпраўляцца, як і раней у 7:45, 8:17, 18:50, а вось у зваротным кірунку ён паедзе з Вільні на гадзіну пазней: 7:05, 19:10, 19:55 (прыбыццё ў Мінск, як і раней).

Змены закрануць расклад аўтобусаў.

Відавочная палёгка аматарам футболу.
Матчы Лігі чэмпіёнаў будуць пачынацца ў 21:45.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?