Мінскія «Цмокі» выйгралі ў апошнім матчы групавога турніру баскетбольнага турніру Адзіная ліга ВТБ і захавалі месца ў асноўнай сетцы лігі на наступны сезон.

24 сакавіка на «Мінск-Арэне» «Цмокі» перамаглі чэмпіёна Чэхіі клуб «Німбурк» 71:63 (16:13, 20:18, 17:11, 18:21).

«Цмокі» занялі перадапошняе, 9-е месца, абагнаўшы за кошт уласных сустрэчаў клайпедскі «Няптунас». У мінскага клуба тры перамогі і 15 паразаў.

«Няптунас» будзе гуляць у кваліфікацыі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?