Аб’ектыўных прычын для павелічэння цэн у Беларусі няма, заявіў віцэ-прэм’ер Пётр Пракаповіч сёння на прэс-канферэнцыі ў Мінску.

Паводле яго слоў, нягледзячы на рэзкі рост цэн у пачатку гэтага года (у студзені-лютым інфляцыя склала 4,3%), урад збіраецца ўтрымаць гадавы паказчык інфляцыі на ўзроўні 12%.

Як патлумачыў Пракаповіч, рэзкі рост інфляцыі адбыўся з-за павышэння тарыфаў на паслугі ЖКГ, а таксама цэн на лікёра-гарэлачныя вырабы і іншыя прадукты.
У той жа час, адзначыў віцэ-прэм’ер, цэны на мяса-малочную і плодаагароднінную прадукцыю раслі больш павольна, чым прадугледжана прагнозам.
«Мы прынялі рашэнне часова пакуль не павялічваць цэны, у тым ліку на паслугі ЖКГ.
Прынялі рашэнне аб інтэрвенцыях на рынку па іншых кірунках», — сказаў віцэ-прэм’ер.

«Аб’ектыўных прычын для рэзкага росту цэн у нас няма. Усе аб’ектыўныя фактары гавораць аб тым, што цэны ў нас павінны быць стабільнымі», — падкрэсліў Пётр Пракаповіч.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?