Найбольшую суму задэклараванага за 2012 год даходу атрымаў беларус, які займаецца аперацыямі з каштоўнымі паперамі. Ён зарабіў 41,4 мільярда рублёў. Адпаведна, яму налічаны падаходны падатак 5,1 млрд рублёў. Пра гэта паведаміла ў часе анлайн-канферэнцыі на сайце «Народнай газеты» намесніцы начальніка галоўнага ўпраўлення падаткаабкладання фізічных асоб Міністэрства па падатках і зборах Святлана Шаўчэнка.
Стаўка падаходнага падатку ў Беларусі складае 12%, яна адна з найніжэйшых у Еўропе.
Летась найбольшы даход складаў 21 мільярд рублёў, яго дэклараваў жыхар сталіцы.
Імёны багатых людзей падатковай інспекцыя не разгалошвае.