Да канца 2013 года ў 150 варшаўскіх аўтобусах будзе працаваць бясплатны Wi-Fi. Першыя 20 аўтобусаў з бясплатным інтэрнэтам пачнуць курсаваць цягам бліжэйшых дзён.
Да 1 красавіка гэтая паслуга будзе даступная ў 50-ці аўтобусах. Усе выдаткі пакрывае рэкламадавец, лагатып якога будзе размешчаны на стартавай старонцы.
Варшаўская сетка бясплатнага Wi-Fi у аўтобусах будзе самым вялікім такога тыпу праектам у Польшчы.