Сёння раніцай на месцы аварыі гараць свечкі, стаіць вянок.
Здарэнне адбылося ў Маладзечне ў чацвер 21 сакавіка каля 16:30 на пераходзе на чыгуначны вакзал з вуліцы Прытыцкага.
Ад знаёмых маладой жанчыны вядома, што яна працавала медсястрой. Не так даўно выйшла замуж. У сям’і была адзінай дачкой. Ёй было 23 гады.
Сёння раніцай на месцы аварыі гараць свечкі, стаіць вянок.
Паводле сведчанняў відавочцаў, піша БелаПАН, у момант наезду дзяўчына размаўляла па мабільным тэлефоне.
«Гэта, вядома ж, не здымае адказнасці з кіроўцы транспартнага сродку, аднак і пешаходам патрабуецца больш уважліва ставіцца да ўласнай бяспекі, — гаворыцца ў паведамленні УДАІ МУС. — Пераходзячы праезную частку нават па рэгуляваным пешаходным пераходзе на зялёны сігнал святлафора, пераканайцеся ў бяспецы здзяйснення дадзенага манеўру».