Зорка Галівуда Том Круз зарэгістраваўся ў расійскай сацыяльнай сетцы «УКантакце».

Аб стварэнні ўласнага прафайла на vk.com акцёр паведаміў у сваім твітары. «УКантакце — еўрапейская сетка, тут 100 млн карыстальнікаў, пабачымся!», — паведаміў Круз.

Старонка Тома Круза абяцае быць мегапапулярнай — толькі за суткі з моманту рэгістрацыі ў зоркі з’явілася 1300 падпісчыкаў.

«Еўрапейскую сацыяльную сетку» «УКантакце» стварыў расіянін Павел Дураў, грунтуючыся на поспеху Facebook Марка Цукерберга. З 2006 года ў сетцы зарэгістраваліся 140 мільёнаў чалавек.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?