Мы ўсе чулі, што камп’ютарныя маніторы могуць пашкодзіць зрок. Мы таксама ведаем, што глядзенне на сонца можа прывесці да слепаты. Інтэрнэт-выданне health.com вырашыла звярнуцца да чатырох найбольш распаўсюджаных міфаў пра зрок і аддзяліць праўду ад выдумкі.

1. Сядзенне занадта блізка да экрана тэлевізара можа выклікаць рэзь у вачах.

Гэта няпраўда. Глядзець тэлевізар зблізку бяспечна. Іншая рэч, што калі вам хочацца сядзець блізка, вам проста патрэбны рэцэпт на новыя акуляры.

2. Глядзець на камп’ютар занадта доўга дрэнна для зроку.

Гэта няпраўда. Праца за камп’ютарам не выклікае незваротных пашкоджанняў зроку. Але варта прытрымлівацца залатога правіла, якое ў Амерыцы фармулююць як «20-20-20». Інакш кажучы, кожныя 20 хвілін трэба паглядзець на аб’ект, які аддалены ад вас на 20 футаў (6–7 мэтраў) цягам прынамсі 20 секунд.

3. Ніколі не трэба глядзець проста на сонца неабароненымі вачыма.

Гэта праўда. Нават калі сонца часткова закрытае падчас зацьмення, яго святло можа незваротна пашкодзіць сятчатку вока і прывесці да слепаты.

4. Чытанне пры недахопе святла шкоднае.

Гэта няпраўда. Гэта не пашкодзіць зрок, але вашы вочы могуць стаць празмерна сухімі, можа таксама ўзнікнуць празмернае напружанне ў шыі ці спіне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?