Марш «Ганарымся, што мы брытанцы» ў Порт-Стэнлі, цэнтры Фалклендаў.

Марш «Ганарымся, што мы брытанцы» ў Порт-Стэнлі, цэнтры Фалклендаў.

98,8% удзельнікаў рэферэндуму на астравах падтрымалі захаванне статусу заморскай тэрыторыі Брытаніі, супраць незалежнасці, якую тут лічаць нерэалістычнай для такой малой зямлі.

У галасаванні ўдзельнічалі 1672 выбарцы. Гэта 92% тых, хто мае права голасу. Супраць захавання статус-кво прагаласавалі ўсяго 3 асобы.

Аргентына называе астравы Мальвінскімі і лічыць іх сваімі.

У 1982 годзе Вялікабрытанія разграміла Аргентыну ў кароткай, але крывавай вайне за астравы. Буэнас-Айрэс аддаў вайскоўцам загад заняць выспы, гэта стала нечаканасцю для Лондана. Тадышняя прэм’ерка Маргарэт Тэтчэр дзейнічала рашуча. Яна адправіла на Фалкленды флатылію і высадзіла дэсант. Тэхналагічная перавага брытанцаў аказалася важнейшай за блізкасць аргентынскіх портаў.

Тая параза спрычыніла падзенне дыктатуры ў Аргентыне.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?