Брытанец Дэвід Бэкхэм, які зараз выступае за французскі «Пары Сэн-Жэрмен», узначаліў спіс самых багатых футбалістаў планеты паводле версіі сайта Goal.com. Багацце футбаліста ацэньваецца ў 261 млн даляраў.

Бэкхэм апярэдзіў Ліянэля Месі з «Барселоны» і зорку «Рэала» Крыштыяну Ранальда. Багацце Месі ацэньваюць у 172 млн. даляраў, Крыштыяну Ранальда — 167 млн.

На чацвёртым месцы — Кака -- таксама гулец «Рэала», з 99 млн. Замыкае пяцёрку найбагацейшых футбалістаў Раналдзіньё з бразільскага «Атлетыка Мінейра» з 94 млн.

На шостым месцы — адзіны футбаліст з рэйтынгу-50, створанага Goal.com, які выступае за расійскі клуб. Самюэль Это’о, які абараняе колеры мачахкалінскага «Анжы», з’яўляецца ўладальнікам 78 млн даляраў. 50-е месца ў Алесандра Нэсты, які цяпер выступае за клуб MLS (паўночнеаамерыканская суперліга) «Манрэаль Імпэкт».

Маёмасць кожнага футбаліста ўключае заробак, бонусы, рэкламныя кантракты і розныя актывы.

У той жа час Goal.com не мае доступу да банкаўскіх рахункаў футбалістаў, таму рэальнае багацце футбалістаў можа трохі адрознівацца ад тых лічбаў, якія прыводзіць сайт.

Goal.com — найбуйнейшы футбольны сайт у свеце. Сайт публікуе матэрыялы на 15 мовах, супрацоўнікі выдання працуюць у 50 краінах планеты.

У мінулым годзе ў рэйтынгу France Football на першым месцы быў Месі з 42,9 млн даляраў. Бэкхэм ацэньваўся ў 41 млн даляраў, а Крыштыяну Ранальда — у 38 млн.

Тады даходы футбалістаў разлічваліся толькі на аснове заробкаў і працэнту ад рэкламы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?