На гэтым тыдні ў Беларусі захаваецца зімовае надвор’е, паведаміў начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага гідраметэацэнтра Дзмітрый Рабаў падчас відэабрыфінгу 11 сакавіка.
«Нас чакае снег, завея, парывісты вецер і мароз», — сказаў Рабаў.
У аўторак надвор’е будуць вызначаць атмасферныя франты з
У сераду на большай частцы тэрыторыі краіны чакаецца кароткачасовы снег, на асобных участках дарог галалёдзіца. Тэмпература ноччу мінус 4–10°С, па паўночным захадзе пры праясненнях да мінус 13°С, у паўднёвых раёнах мінус 1–3°С. Максімальная тэмпература днём 0°С — мінус 6°С.
У чацвер ноччу па паўднёвым усходзе, а днём і ў цэнтральных раёнах кароткачасовы снег і мокры снег, на асобных участках дарог галалёдзіца. Тэмпература паветра ноччу мінус 4–10°С, па паўночным захадзе да мінус 12–18°С. Максімальная днём мінус 1–7°С, па паўднёвым усходзе ноччу мінус 1- 3°С. Днём плюс 1–3°С.
У пятніцу і суботу чакаюцца складаныя ўмовы надвор’я. У пятніцу на большай частцы тэрыторыі Беларусі пройдзе снег, мокры снег, месцамі моцныя снегапады, па паўднёвым усходзе мокры снег з дажджом, галалёд. У шматлікіх раёнах чакаецца завея і ўзмацненне ветру з парывамі да 15–22
У суботу ноччу на ўсёй тэрыторыі, а днём па
У нядзелю чакаецца ўзмацненне маразоў. Ноччу мінус 12–17°С, пры праясненнях мінус 20–23°С. Максімальная тэмпература днём мінус 3–9°С. Пры гэтым чакаецца пераважна без ападкаў, толькі месцамі па ўсходзе кароткачасовы снег.





