паведамляе сеульская газета The Chosunilbo.

Паводле дадзеных выдання, агульная сума на кітайскіх рахунках Ына вылічаецца ў сотнях мільёнаў даляраў. Адзначаецца, што з нейкіх прычынаў новыя санкцыі ААН у дачыненні да Паўночнай Карэі не кранулі гэтых дэпазітаў кіраўніка рэспублікі. Як расказала газеце крыніца ва ўрадзе Паўднёвай Карэі, Сеул прапанаваў Пекіну ўключыць у дакумент рахункі, выяўленыя ў выніку расследавання, што доўжылася некалькі гадоў, але кітайскія ўлады адмовіліся зрабіць гэта.

У 2005 годзе ЗША замарозілі $25 млн на рахунках бацькі цяперашняга кіраўніка КНДР, Кім Чэн Іра, у Banco Delta Asia. Паводле словаў суразмоўцы газеты, аналагічныя меры ў дачыненні да кітайскіх рахункаў Ына маглі б быць эфектыўным рычагом уздзеяння на Паўночную Карэю, бо гаворка ідзе пра значна большыя сумы.

У мінулую пятніцу стала вядома, што адміністрацыя ЗША ўвяла эканамічныя санкцыі ў дачыненні да трох грамадзян КНДР, якія прадстаўляюць паўночнакарэйскія кампаніі ў Кітаі. У «чорны ў спіс», у прыватнасці, уключаны прадстаўнік камерцыйнага банка Tanchon Commercial Bank Мун Чон Чол у Пекіне, а таксама супрацоўнікі Korea Mining Development Trading Corporation Ён Чон Нам і Ко Чол Ча.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0