Былы БРСМаўскі бонза. У 2004 яго нечакана сышлі ў галоўныя рэдактары апакаліптычнага часопіса «Планета».
Выданне спецыялізавалася на ўсялякіх сусветных змовах, пацверджанне якіх зусім неабавязковае.

Менавіта Янчэўскі ў 2008 паведаміў рэдактарам «Народнай волі» і «Нашай Нівы» пра вяртанне ў шапікі і сістэму падпіскі.

***

Цытата: «Ні пра якую барацьбу з іншадумствам, з крытычнымі заўвагамі, са свабодным выказваннем думак гаворкі няма».

Падчас падрыхтоўкі закона аб інтэрнэце, ліпень 2008.

***

Аб’ектыўка

Нар. у 1976 у Барысаве. Скончыў юрыдычны факультэт БДУ (1988). Быў актыўным сябрам перадвыбарчага штаба Станіслава Шушкевіча падчас выбараў у Вярхоўны Савет ХІІІ склікання. У сярэдзіне 1990-х узначаліў пралукашэнкаўскую арганізацыю моладзі «Прамое дзеянне», якая перарасла ў Беларускі патрыятычны саюз моладзі, які потым зліўся з Беларускім саюзам моладзі ў БРСМ.

Быў дэпутатам палаты прадстаўнікоў (1996—2000). Адзін з наймаладзейшых чыноўнікаў найвышэйшага эшалона.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?