Міністэрскае крэсла Шуневіч займае менш за год. Дурасцяў за гэты час не нагаварыў. Дый увогуле гаворыць мала, нават калі параўнаць з папярэднімі міністрамі Куляшовым і Навумавым.

Шуневіч у МУС «свой сярод чужых», бо доўгі час адпрацаваў у КДБ — структуры, з якой міліцыя заўсёды мела негалосны канфлікт.

Пасля Плошчы Шуневіч цягаўся на гутаркі ў камеры да палітвязняў.

Менавіта Шуневічу давераная рэформа ў міністэрстве, паводле якой міліцыянтаў павінна стаць меней, але атрымліваць яны будуць болей.

***

Цытата: «Беларусь заўсёды ўжывала прынцып гуманізму да зняволеных, даючы ім шанец вызваліцца датэрмінова».

Чэрвень 2012.

***

Аб’ектыўка

Нар. у 1967 ва Украіне (Луганская вобласць). У 1992 скончыў Акадэмію міліцыі МУС Беларусі, служыў у міліцыі. У 2007–2012 працаваў у КДБ. У студзені 2012 прызначаны першым намеснікам міністра ўнутраных справаў, у маі таго ж года — міністрам.

***

Пяць фактаў пра міністра Шуневіча

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?