Структура, якую ўзначальвае 62-гадовы ўраджэнец Гомеля, наводзіць страх на тысячы арганізацый і ўстановаў краіны.
Не дай Бог гэтай праверкі! Да Якабсона на гэтым месцы працаваў Зянон Ломаць.

Шмат гадоў Аляксандр Серафімавіч аддаў будаўніцтву, потым быў мэрам Светлагорска. Якраз у той час, як горад атрымаў славу праз вялікую колькасць наркаманаў і ВІЧ-інфікаваных.

Кажуць, што ў Якабсона абсалютна адсутнічае творчы пачатак. Звычайны выканаўца.

***

Цытата: «Тут трэба штосьці рабіць!»

Пра сайты, якія «сеялі паніку» падчас фінансавага крызісу 2011.

***

Аб’ектыўка

Нар. у 1951 у Гомелі. Скончыў Беларускі інстытут інжынераў чыгуначнага транспарту, Мінскі інстытут паліталогіі і сацыяльнага кіравання. Служыў у войску. Ад 1975 працаваў у «Гомельпрамбудзе» — ад майстра да галоўнага інжынера. У 1986—1996 — старшыня Светлагорскага гарвыканкама. Дэпутат Вярхоўнага Савета (1990—1996), палаты прадстаўнікоў (1996—2000). Старшыня Гомельскага аблвыканкама ў 2001—2010. У 2010 прызначаны кіраўніком КДК.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?