Самы вопытны з губернатараў ачольвае самую багатую вобласць краіны — Мінскую.
66-гадовы Барыс Батура адносіцца да таго ж пакалення чыноўнікаў, што і Міхаіл Мясніковіч. Яны не агучваюць сваіх палітычных амбіцый і застаюцца пры ўладзе пры любым начальніку.

На Міншчыне Батура, сярод іншага, прасоўвае праекты з удзелам кітайцаў — рэканструкцыю аэрапорта «Мінск­2», тэхнапарк. Гэтыя праекты закрытыя ад грамадскасці, таму ацаніць іх выгаду беларусы не могуць. Затое праца Батуры задавальняе Аляксандра Лукашэнку. У параўнанні з іншымі губернатарамі Батуру крытыкуюць значна менш.

Цытата: «Я не гаспадзін, я таварыш!»

Жыхарам Смалявіччыны, 2012.

***

Аб’ектыўка

Нар. у 1947 у Ваўкавыску. Закончыў Беларускі політэхнічны інстытут (1970). Працаваў у сферы ЖКГ. У 1990—1999 — міністр ЖКГ. У 1999—2000 — віцэ-прэм’ер. У 2000—2010 — старшыня Магілёўскага аблвыканкама, у 2008—2010 — старшыня савета рэспублікі. Ад 2010 — старшыня Мінаблвыканкама.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?